Явапай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Явапай (саманазва: Yavapé, літаральна «людзі сонца») — індзейскі народ на паўднёвым захадзе ЗША. Агульная колькасць (2020 г.) — 8 300 чалавек.
Явапай лічацца нашчадкамі носьбітаў культуры патаян, якія мігрыравалі ў XIV ст. на ўсход ад ракі Каларада. Асноўнымі заняткамі былі збіральніцтва, сезоннае паляванне, земляробства. Гандлявалі з махавэ, квечан і апачы.
Не мелі палітычнага адзінства. Падзяляліся на некалькі рэгіянальных груп:
- Yavapé (непасрэдна явапай)
- Ɖo:lkabaya (заходнія явапай)
- Wipukepaya (паўночна-заходнія явапай)
- Guwevkabaya (паўднёва-усходнія явапай)
Знутры груп вылучаліся асобныя роды, што вялі паўкачавы лад жыцця.
З канца XVI — пачатка XVII ст. былі ўсталяваны кантакты з іспанцамі. Моцна пацярпелі ад эпідэмічных захворванняў, асабліва сухотаў, што прывяло да значнага скарачэння насельніцтва да сярэдзіны XIX ст. У 1863 г. на землях явапай было адкрыта золата. Шматлікія амерыканскія перасяленцы парушалі межы груп і ўступалі ў канфлікты.
У 1875 — 1937 гг. федэральныя ўлады ЗША перасялілі явапай у рэзервацыі на захадзе Арызоны. Асноўнымі сучаснымі заняткамі з'яўляюцца рамяство і абслугоўванне турыстаў. Явапай захавалі традыцыйныя танцы, гістарычныя і міфічныя паданні.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads