Какопа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Какопа
Remove ads

Како́па (саманазва: Xawiƚƚ kwñchawaay, літаральна «народ імглістай ракі») — індзейскі народ, што традыцыйна насяляе нізоўі ракі Каларада і паўночны бераг Каліфарнійскага заліва. Агульная колькасць у ЗША і Мексіцы (2020 г.) — 1100 чалавек.

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...

Какопа лічацца прамымі нашчадкамі носьбітаў культуры Патаян. Іх асноўнымі заняткамі здаўна былі збіральніцтва, паляванне і ручное земляробства. Какопа не ўзводзілі ірыгацыйных збудаванняў і залежалі ад разліваў ракі Каларада. Вырошчвалі кукурузу, гарбузы, фасолю. Земляробствам займаліся жанчыны. Мужчынскімі заняткамі былі паляванне і гандаль. Асноўным таварамі для абмену з'яўляліся бісер і пацеркі, што вырабляліся з ракавін малюскаў. Какопа ладзілі плыты і шырокія кашы для пераправы праз бурную раку, выраблялі кераміку.

Відавочна, першы кантакт з іспанцамі адбыўся ў 1540 г., калі было адкрыта вусце Каларада, аднак першы запіс францысканскіх місіянераў быў зроблены толькі ў 1605 г. Какопа моцна пацярпелі ад нашэсцяў больш ваяўнічых квечан. У 1840 г. на тэрыторыю, населеную імі, пачаўся рух амерыканскіх здабытчыкаў золата. У 1848 г. значная частка зямель трапіла ў склад ЗША. У 1917 г. Томас Вудра Вільсан зацвердзіў рашэнне аб стварэнні асобнай рэзервацыі какопа. Яна была значна пашырана ў 1985 г. З 1964 г. дзейнічае Канстытуцыя.

З 1930 г. кантакты паміж амерыканскімі і мексіканскімі какопа фактычна перарваны. Какопа Мексікі складаюць некалькі абшчын у Ніжняй Каліфорніі і Саноры. У 2007 г. адбыўся канфлікт паміж какопа і ўладамі Мексікі ў сувязі з абмежаваннямі на лоў рыбы.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads