Яглевіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Яглевіцкі сельсавет
Remove ads

Ягле́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Яглевічы.

Хуткія факты Яглевіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Яблонкаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 10 населеных пунктаў[2]. 2 сакавіка 1981 года ў склад Жытлінскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Воля, Зыбайлы, Сярадава, Яблонка і хутар Зацішша)[3]. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Любішчыцкага (4 населеныя пункты: аграгарадок Любішчыцы, вёскі Панкі, Плехава і пасёлак Майск) і Падстарынскага (7 населеных пунктаў: аграгарадок Падстарынь, вёскі Азярцо, Боркі, Кушняры, Руда, Сенькавічы і Халап’я) сельсаветаў[4].

Remove ads

Населенныя пункты

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 1958 чалавек[5], з іх 95,0 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 1836 чалавек[7].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads