Ягор Цімафеевіч Сакалоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ягор Цімафеевіч Сакалоў (1750 — 1824) — архітэктар, прадстаўнік класіцызму, акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Хуткія факты Ягор Цімафеевіч Сакалоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 3 (14) лістапада 1750 года ў Пецяргофе.

Вучань, памочнік і пераемнік архітэктара Ю. М. Фельтэна, лічыўся вопытным будаўніком-практыкам.

У 1776—1786 гадах кіраваў будаўніцтвам галоўнага корпуса Акадэміі мастацтваў, у 1786—1789 гадах прымаў удзел у будаўніцтве палаца ў Пеле (не захаваўся).

У 1790-х гадах перабудоўваў Анічкаў палац, Мармуровы палац, палац у Ропшы.

У 1797—1800 гадах — у збудаванні Міхайлаўскага замка, у 1803 годзе перабудоўваў будынак Галоўнага паштамта.

З самастойных пабудоў найбольш значная — корпус Імператарскай Публічнай бібліятэк  (руск.)і (1795—1801).

У 1810-я гады Сакалоў ажыццявіў адны з першых архітэктурных доследаў прамысловага будаўніцтва ў Расіі: будаваў Палатняную мануфактуру ў Чырвоным Сяле і праектаваў Папяровую фабрыку пры Гранільным млыне  (руск.) ў Пецяргофе.[1]

Кавалер ордэна Св. Уладзіміра 4-й ступені. У 1782 годзе атрымаў чын тытулярнага саветніка, у 1786 годзе — калежскага асэсара, у 1798 годзе — калежскага саветніка, а ў 1804 годзе — стацкага саветніка.

Памёр 18 (30) мая 1824 года[2] у Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на Волкаўскіх праваслаўных могілках  (руск.).

Remove ads

Зноскі

  1. У «Русском биографическом словаре А. А. Половцова» — у 1821 годзе.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads