Ропша
пасёлак у Ламаносаўскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ропша (руск.: Ро́пша; фінск.: Ropsunhovi) — пасёлак у Ламаносаўскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі. Цэнтр Ропшынскага сельскага паселішча. Пасёлак размешчаны ва ўсходняй частцы раёна на аўтадарозе 41К-011 (Стрэльна — Гатчына) у месцы перасячэння яе аўтадарогай 41К-015 (Анташы — Краснае Сяло), на поўдзень ад узбярэжжа Фінскага заліва і на паўднёвы захад ад Санкт-Пецярбурга.
Адлегласць да раённага цэнтра — 32 км. Адлегласць да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Краснае Сяло — 25 км. Пасёлак знаходзіцца ў паўночнай частцы Іжорскага ўзвышша на Ропшынскіх вышынях (120—130 м над узроўнем мора).
Праз пасёлак працякае рака Стрэлка. На паўночны захад ад яго праходзіць Пецяргофскі канал, які жывіць фантаны Ніжняга парку Пецяргофа.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads