Яго яснавяльможнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Яго́ яснавяльмо́жнасць», Іншыя назвы: Гірш Лекерт, Губернатар і чабатар, Губернатар, Яўрэі (афіцыйна англ.: Seeds of Freedom) — гісторыка-рэвалюцыйны чорна-белы, нямы фільм рэжысёра Рыгора Рашаля, створаны на студыі «Белдзяржкіно» ў 1927 годзе. На экраны выйшаў 20 сакавіка 1928 года. 7 частак, 2101 метр (варыянт 1929 года — 6 частак, 1805 метраў). Фільм захаваўся без 1-й часткі.
Remove ads
Сюжэт
Фільм заснаваны на рэальных падзеях: 5 траўня 1902 года 23-гадовы шавец Гірш Лекерт, сябра яўрэйскай партыі «Бунд», здзейсніў замах на віленскага генерал-губернатара Віктара фон Валя.
Напярэдадні, 1 траўня, у горадзе з’явіліся лістоўкі з заклікам падтрымаць першамайскую дэманстрацыю віленскіх рабочых. Шэсце разагналі казакі, некаторыя дэманстранты загінулі, вялікая колькасць удзельнікаў арыштаваныя. Сярод іх было шмат яўрэйскіх рабочых. Асцерагаючыся пагромаў, яўрэйская буржуазная знаць накіравала да губернатара сваіх прадстаўнікоў з просьбай пакараць арыштаваных, але не чапаць астатняе яўрэйскае насельніцтва. Губернатар паабяцаў прадухіліць пагром, а арыштаваных загадаў адлупцаваць. У адказ на гэта работнік шавецкай майстэрні Гірш Лекерт вырашыў забіць генерал-губернатара. Ён стрэліў з рэвальвера і параніў царскага стаўленніка, за што схоплены і прысуджаны да смяротнага пакарання.
Remove ads
Літаратура
- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads