Язёры

аграгарадок у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Язёры[1] (трансліт.: Jaziory, руск.: Езёры) — аграгарадок у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Язёрскага сельсавета. За 8 кіламетраў на захад ад горада Чэрыкаў, 100 кіламетраў ад Магілёва, 35 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Верамейкі, каля аўтадарогі Слаўгарад-Крычаў (3 км).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Згадваюцца ў 1693 годзе, калі дэкрэтам Задворнага асэсарскага суда ў Варшаве тагачаснаму чэрыкаўскаму войту, старадубаўскаму войскаму Яну-Міхалу Шаблоўскаму, была вынесеная вечная баніцыя, у выніку чаго ён быў пазбаўлены правоў на карыстанне каралеўскімі маёнткамі, у тым ліку, Язёрамі, якія былі перададзеныя ў пасэсію прапойскаму старосьце, смаленскаму харунжаму Базылю з Красіна Красінскаму[2].

7 верасня 1904 года ў маёнтку Язёры князя А. А. Абаленскага пажарам знішчаны двухпавярховы мураваны вінакурны завод з усімі апаратамі, посудам і кантрольным снарадам, а таксама скотны двор і 53 авечкі[3].

У 1916 годзе Язёрскі маёнтак быў прададзены з аўкцыёну за даўгі[4].

Да 18 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Сормаўскага сельсавета[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • 758 жыхароў, 264 двары (2003)

Інфраструктура

  • Сярэдняя школа і дзіцячы сад
  • Дом культуры
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Азёры
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 545
  3. Езеры Архівавана 20 снежня 2018. (руск.)
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads