Яканавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яканавыя
Remove ads

Яка́навыя, яканы (Jacanidae) — сямейства (або падатрад) птушак з атрада сеўцападобных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 16—53 см. Афарбоўка апярэння рыжая або бронзава-карычневая. Крылы шырокія, на згібе крыла рагавая шпора. Ногі з вельмі доўгімі кіпцюрамі і пальцамі, якія дазваляюць лёгка бегаць па лісці водных раслін.

Пашырэнне

Адрозніваецца 6 родаў, 7-8 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, жывуць на зарослых вадаёмах. Найбольш вядомыя амерыканская якана (Jacana spinosa), аўстралійская якана (Irediparra gallinacea), афрыканская якана (Actophilornis africana).

Асаблівасці біялогіі

Кормяцца парасткамі, насеннем, насякомымі, малюскамі.

Нясуць 3—6 яец.

Літаратура

Яканы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads