Якаў Ігнатавіч Ганчароў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Якаў Ігнатавіч Ганчароў (5 красавіка 1914, в. Зялёнкі (цёпер Казлоўка) Мсціслаўскі раён — 26 сакавіка 1982, г. Мсціслаў) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, начальнік сувязі эскадрыллі 96-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка 301-й бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 3-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса 16-й паветранай арміі 1-га Беларускага фронту, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Якаў Ігнатавіч Ганчароў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў 7 класаў школы.

У 1929—1931 гадах працаваў старшынёй калгаса «Чырвоны партызан».

Прызваны ў Чырвоную Армію ў снежні 1932 года. У 1937 годзе скончыў Нерчынскую школу малодшых авіяцыйных спецыялістаў. Удзельнік баёў з японскімі войскамі на рацэ Халхін-Гол у 1939 годзе.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў дзеючай арміі — з чэрвеня 1941 года. 24 чэрвеня 1941 г. бамбіў варожыя войскі на шашы Гродна — Маладзечна. Дастаўляў зброю і боепрыпасы партызанам злучэння С. А. Каўпака.

Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года. Змагаўся на Заходнім, Бранскім, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах.

У складзе 270-й бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 8-й паветранай арміі Сталінградскага фронту і 223-й бамбавальнай дывізіі 16-й паветранай арміі Данскога фронту — удзельнічаў у Сталінградскай бітве. На Цэнтральным фронце ў складзе 301-й бамбавальнай дывізіі 16-й паветранай арміі Цэнтральнага фронту ўдзельнічаў у абарончай часткі Курскай бітвы, а затым — у Арлоўскай наступальнай аперацыі.

Начальнік сувязі эскадрыллі 96-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка гвардыі старшы лейтэнант Якаў Ганчароў да сакавіка 1945 года здзейсніў 221 баявы вылет, у паветраных баях збіў асабіста 1 і ў групе 3 варожых самалёта. Усяго да моманту заканчэння вайны здзейсніў 244 баявых вылеты.

Удзельнік вызвалення гарадоў: Харкава, Кіева, Гомеля, Бабруйска, Мінска, Брэста, баёў на тэрыторыі Германіі.

Пасля заканчэння вайны Я. І. Ганчароў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 годзе скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу пры 1-м Маскоўскім Чырванасцяжным вучылішчы сувязі. З 1954 года маёр Якаў Ганчароў — у запасе.

Потым жыў і працаваў у Мсціславе. Памёр 26 сакавіка 1982 года, пахаваны ў Мсціславе[1].

Remove ads

Узнагароды

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры нанясенні бамбавальных удараў па ворагу, гвардыі старэйшаму лейтэнанту Ганчарову Якаву Ігнацьевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 7038).
  • Узнагароджаны таксама чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга), трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі «За баявыя заслугі», «За абарону Сталінграда», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй» і іншымі.
Remove ads

Памяць

  • Імем Героя названая вуліца ў Мсціславе.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads