Якаў Паўлавіч Навуменка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Якаў Паўлавіч Навуменка (28 сакавіка 1959, Орша — 26 жніўня 2012, Севастопаль) — беларускі спявак. Народны артыст Беларусі (2011).

Хуткія факты Якаў Навуменка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі. Вучыўся ў Беларускай кансерваторыі, Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, дзе яго настаўнікамі былі Іосіф Кабзон, Леў Лешчанка, Гелена Веліканава.

Выканаўца песень «Бывайце здаровы», «Заручоныя», «Гуляй, казак», «Трэба проста жыць» і інш. У 2007 годзе на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» прадставіў новую сольную праграму «Залатыя песні». Для яго пісалі песні кампазітары Алег Елісеенкаў, Алег Моўчан, Леанід Захлеўны, Уладзімір Буднік, Васіль Раінчык на вершы паэтаў Аляксандра Лягчылава, Леаніда Дранько-Майсюка, Алены Туравай. Выступаў сольна і ў складзе Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча. Яго песні спявалі такія калектывы, як ансамблі народнай музыкі «Свята» і «Бяседа».

Пацярпеў падчас бойкі 19.8.2012, праз пяць дзён у рэанімацыі памёр.[1]

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

«За значны асабісты ўнёсак у развіццё нацыянальнага музычнага мастацтва» Я. Навуменку была абвешчана падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка[2]. У 2011 годзе яму было прысвоена званне народнага артыста Рэспублікі Беларусь.[3]. У 1988 годзе стаў лаўрэатам конкурсу «Новыя імёны»[4].

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads