Якшыцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Я́кшыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Якшыцы.

Хуткія факты Якшыцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна, з 25 ліпеня 1931 года — у складзе Бярэзінскага раёна БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. Скасаваны 21 снежня 2007 года, тэрыторыя далучана да Багушэвіцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Асмолаўка, Бычын, Гарадзішча, Перавоз, Прыцерпа, Рэгісполле, Чыжаха, Якшыцы і пасёлак Крупка.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads