Ямусукра

горад, сталіца Кот-д’Івуара From Wikipedia, the free encyclopedia

Ямусукраmap
Remove ads

Ямусу́кра (фр.: Yamoussoukro) — сталіца Кот-д’Івуара. Насельніцтва налічвае 242.744 чал. (2010), знаходзіцца ў 240 км на поўнач ад Абіджана, на невялікіх узвышшах. Адначасова з’яўляецца сталіцай вобласці Лак.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Ямусукра з’яўляецца родным горадам першага прэзідэнта краіны Уфуэ-Буаньі, чым і тлумачыцца перанос у яго ў 1983 годзе сталіцы з Абіджана. Транспартны вузел. Міжнародны аэрапорт. Харчовыя і дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. Рэзідэнцыя прэзідэнта, «Дом партыі». У раёне Ямусукра вырошчваюць каву, какаву, ямс, бананы і іншыя сельскагаспадарчыя культуры; існуе гадоўля буйной рагатай жывёлы, авечак, коз.

Remove ads

Цікавыя факты

У горадзе знаходзіцца базіліка Нотр-Дам-дэ-ла-Пэ — самая вялікая царква ў свеце, архітэктура якой нагадвае Сабор Святога Пятра ў Ватыкане.

Зноскі

  1. RGPH-2021 RÉSULTATS GLOBAUX — 2022. — С. 1. — 37 с. Праверана 26 красавіка 2025.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads