Ян Запальяі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Запальяі
Remove ads

Ян Запальяі (венг. Szapolyai János, Zápolya János) — трансільванскі ваявода і князь, а пасля кароль паўднёвай частцы Венгрыі, так званай Асманскай Венгрыі (15271540). З’яўляецца апошнім нацыянальным кіраўніком Венгрыі.

Хуткія факты Ян I Запальяі, ваявода Трансільваніі ...
Remove ads

Жыццяпіс

Нараджэнне

Ян Запальяі нарадзіўся ў 1487 г. у мястэчку Спішскі Град (венг. Szepesi vár), сёння ў Славакіі, загінуў у 1540 г. бліз Сазшабешу (венг. Szászsebes), сёння Румынія. Бацька Яна — Іштван Запальяі (14921499), быў сярэднестатычным венгерскім дваранінам, а яго маці паходзіла з высакароднай сям’і Хэдвіг.

Шлях да ўлады

З 1505 г. быў кіраўніком часткі венгерскага дваранства, якая змагалася за вяртанне караля венгерскага рода і супраць якога-небудзь старонняга ўплыву. У 1511 г. атрымаў тытул трансільванскага ваяводы, асноўнай задачай якога стала — падаўленне сялянскага паўстання пад кіраўніцтвам Д’ёрдзя Дожы. Паўстанцы былі разгромлены ў 1514, лідар паўстання пасля першага катавання — загінуў.

У той час Венгрыя знаходзілася пад валадарствам Людовіка Ягелона, у краіне існавала слабасць кіравальнага класа і хаос. Калі асманскі султан — Сулейман Пышны, напаў на Венгрыю, у 1526, то Ян Запальяі са сваім войскам жадаў прыняць удзел у абароне Венгрыі, але па невядомым прычынам своечасова не паспеў да мястэчка Мохач, дзе адбылася вырашальная бітва паміж венграмі і туркамі, у якой апошнія перамаглі.

Паводле некаторых крыніц, адной з падстаў не своечасовага прыбыцця на поле бітвы, было дрэннае стаўленне да дому Габсбургаў. Ён быў у сталым канфлікце з дзеючым каралём і кіравальнай шляхтай.

Валадарства

5 лістапада 1526 г. у горадзе Секешфехервар Ян Запальяі быў абраны венгерскім каралём. Праз месяц, на іншым паседжанні ў Браціславе, быў абраны другі венгерскі кароль — Фердынанд I. Гэта стварыла сітуацыю ў Венгрыі прыблізную да грамадзянскай вайны. Дваранства змяняла прыхільнасць то ў адзін, то ў другі бок, што цалкам дэстэбілізіравала і вычарпала эканамічную магутнасць Венгрыі. Фердынанда падтрымалі: Чэхія, Германія і іспанскі каралеўскі дом. Ян Запальяі звярнуўся да ўсходу, да туркаў, якія, у сваю чаргу, далі яму ўладу над часткай пераможанай Венгрыі. Такім чынам Ян Запальяі стаў каралём Венгрыі пад пратэктаратам Асманскай імперыі.

Смерць

У 1540 Ян памірае. Пасля яго смерці, туркі заваявалі Буду, у 1541 г. Венгерская дзяржава стала распадацца на тры часткі Асманскую Венгрыю, Іспанскую і Трансілльванію.

Remove ads

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads