Янаш II Запальяі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́наш II Жыгімонт За́пальяі (венг.: Zápolya/Szapolyai János Zsigmond, харв.: Ivan Žigmund Zapolja; 18 ліпеня 1540, Буда, Каралеўства Венгрыя — 14 сакавіка 1571, Дзюлафехервар, Трансільванія, Каралеўства Венгрыя).
Быўшы спадчыннікам свайго бацькі Янаша I Запальяі, быў каралём Венгрыі з 1540 па 1570, але большую частку гэтага перыяду краінай кіравала яго маці Ізабела Ягелонка пры падтрымцы Сулеймана I Цудоўнага. Янаш прыняў Эдыкт Турда, першы масавы дэкрэт рэлігійнай свабоды ў сучаснай гісторыі Еўропы (1568) і падтрымаў стварэнне адзінай царквы ў Трансільваніі. Янаш атрымаў прызнанне і за адкрыты дыялог паміж усімі рэлігійнымі бакамі. Ён спансаваў публічныя дэбаты паміж каталікамі, лютэранамі, кальвіністамі і унітарыстамі.[3] Іншыя рэлігійныя групы, уключаючы яўрэяў, мусульман, і шматлікіх праваслаўных хрысціян, атрымалі талерантнасць, але не законныя гарантыі свабоды рэлігіі.[4]
Пасля свайго адрачэння ад тытула караля Венгрыі (на карысць Габсбургаў) ён становіцца князем Трансільваніі (1570—1571). Ён адпісаў свой трон свайму скарбніку, Каспару Бекешу, але арыстакратыя не прыняла гэта рашэнне і абрала Стэфана Баторыя ў якасці ваяводы. Гэта прывяло да кароткай грамадзянскай вайны, якая скончылася перамогай Баторыя.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #135868157 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- Lundy D. R. The Peerage
- Miklós Molnár, A Concise History of Hungary, Cambridge University Press, 2001, p. 110.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads