Янка Раманоўскі
беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Янка (Іван Юльянавіч) Рамано́ўскі[1] (24 жніўня 1928, Мінск — 25 чэрвеня 1974, Мінск) — беларускі мастак. Пляменнік Янкі Купалы.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 24 жніўня 1928 года ў Мінску. Названы маці, Леакадзіяй Дамінікаўнай, у гонар яе старэйшага брата — Янкі Купалы[2].
Правёў сваё дзяцінства побач з Янкам Купалам: з нараджэння і па 1941 год жыў у доме Янкі Купалы ў Мінску і на дачы ў Ляўках[3].
Мастацкую адукацыю пачаў перад вайной у 11-гадовым узросце ў Мінскай студыі юных дараванняў, дзе яго настаўнікамі былі В. Волкаў і М. Керзін. У 1947 годзе паступіў у мастацкае вучылішча, якое тады адкрылася ў Мінску. У 1959 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, вучыўся ў В.Цвіркі, І. Ахрэмчыка, П. Любамудрава.
З 1960 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках.
Член Саюза мастакоў Беларусі з 1962 года.
Працаваў мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосць» (1960—1974).
Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР[4].
Памёр 25 чэрвеня 1974 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Remove ads
Творчы шлях
Працаваў у станковай і кніжнай графіцы (літаграфія, акварэль, гуаш, аловак, вугаль), а таксама ў алейным жывапісе [3]. Быў сярод першых беларускіх мастакоў, хто асвоіў тэхніку афорта[5].
Першым найбольш сталым творам Я. Раманоўскага стала яго дыпломная праца ў інстытуце — створаная паводле матываў аднайменнага верша Я. Купалы серыя каляровых літаграфій «А хто там ідзе?» (1959, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). Творчы шлях мастака распачаўся са складаных тэматычных кампазіцый, але пазней у сваім развіцці талент Я. Раманоўскага набыў яскравую акрэсленасць у напрамку партрэту[4]. Большая частка мастацкай спадчыны Я. Раманоўскага звязана з адлюстраваннем жыццёвага і творчага шляху Я. Купалы: маляваў партрэты паэта, яго сваякоў і знаёмых, купалаўскія мясціны ў Мінску і Ляўках.
Remove ads
Постаць
![]() |
Янка Раманоўскі вытанчанасцю аблічча нагадваў вялікага Купалу. Майстар псіхалагічнага партрэта мастак Янка Раманоўскі стварыў асабліва адухоўлены, асабліва беларускі вобраз Янкі Купалы Рыгор Барадулін. «Аратай, які пасвіць аблокі»[6] |
![]() |
![]() |
Прастата і шчырасць – вось што такое, у двух словах, быў наш Янка. Аднак гэта была не тая прастата, што мяжуе з праставатасцю, і не тая шчырасць, якая пры бліжэйшым знаёмстве аказваецца недалёкасцю. Гэта была высокая прастата чалавека інтэлігентнага, далікатнага, за якою адчувалася парода, разумная шчырасць натуры багатай, што заўсёды тоіць у сабе неспадзяванку Вера Палтаран. «Талент чалавечай дабраты»[7] |
![]() |
Выбраныя творы
- партрэт Я. Купалы (1958, палатно, алей, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы)
- «Янка Купала на бровары», «Янка Купала ў Пецярбургу», «Янка Купала на абарончых рубяжах пад Масквой. 1941 г.» (1959, каляровая літаграфія, кампазіцыйныя партрэты)
- «Янка Купала і Якуб Колас у Мінску», «Янка Купала на Волзе. 1942 г.» (1960, афорт, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы)
- партрэты А. Міцкевіча (1954), Я. Коласа (1960), бацькі Я. Купалы Д. Луцэвіча (1960) (жывапіс, музеі Я. Купалы)
- «Янка Купала з моладдзю» (1962, палатно, алей, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы)
- партрэты В. Дуніна-Марцінкевіча, Цёткі, Я. Коласа, З. Бядулі, К. Крапівы, М. Лынькова, К. Чорнага, П. Броўкі, Я.Маўра (графіка)
- графічныя лісты (папера, вугаль) на тэмы твораў Я. Купалы: паэм «Бандароўна» (1952, 1959), «Зімою» (1955, 1957), «Магіла льва» (1956, 1959), «Тарасова доля» (1958) і інш.
- медаль і значкі, прысвечаныя 90-годдзю Я. Купалы і Якуба Коласа
Remove ads
Зноскі
- Палтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосць». — 1975. — № 9. — С. 170.
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с., 26 л. іл.; Артыкул «Раманоўскія» / Аўтары — Ж. Дапкюнас, Л. Кучынская. — С. 521—522.
- Выстаўка твораў мастака Івана Юльянавіча Раманоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння: Каталог. — Саюз мастакоў БССР. — Мн., 1978. — С.3.
- Васілёўскі Пётра. Галоўная тэма творчасці (Выстаўка мастака Янкі Раманоўскага да 75-годдзя з дня нараджэння) / Газета «Літаратура і мастацтва». — 14 лістапада 2003 года. — С. 12.
- Барадулін Рыгор. Аратай, які пасвіць аблокі: Сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны.— Мн.: Маст. літ., 1995.
- Палтаран Вера. Талент чалавечай дабраты / Часопіс «Маладосць». — 1975. — № 9. — С. 169.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads