Янова (свяцілішча)
скопішча валуноў, геалагічны помнік прыроды, меркаванае свяцілішча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Янова, таксама вядома як скопішча валуноў «Янава»[1] — старажытнае прымітыўнае мегалітычнае збудаванне на мысе возера Янова каля Бікульніч у Полацкім раёне, за 25 км ад Полацка[2]. Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння з 19 сакавіка 2007 года[1].
Складаецца з трох груп гнейсавых камянёў ружовага і чырвонага колеру, відавочна, звезеных з досыць далёкай ад пляцоўкі адлегласці. Камяні выкладзены ў выглядзе літары П, адкрытым бокам накіраванай на захад сонца ў дзень летняга сонцастаяння, на гару Валатоўку, каля падножжа якой месціцца вёска Свяціца. На ўзгорку, прыкладна за 200 м ад паверхні вады возера, знаходзіцца яшчэ адзін камень, на якім высечана стрэлка ў дакладным кірунку на гару Валатоўку.[3]
Магчыма, пляцоўка створана каля 1-2 тысяч гадоў да н.э. і служыла свяцілішчам — месцам святкавання летняга сонцастаяння, чымсьці накшталт прымітыўнай абсерваторыі.[3]
У прэсе і турыстычнай літаратуры часам называецца «беларускім Стоўнхенджам». На думку І. Каліноўскага, не мае аналагаў у Беларусі.[3]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
