Яноўскі сельсавет (Краснапольскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Яноўка.

Хуткія факты Яноўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 22 лютага 1977 года ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 10 населеных пунктаў (Галузы, Казелле, Калінінскі, Касцягаўка, Курбакі, Ленінскі, Лесавы, Малінаўка, Перадавы і Яноўка), якія раней уваходзілі ў склад Горскага сельсавета[1]. 27 снежня 2006 года скасавана вёска Гарэзна[2]. 25 ліпеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высакаборскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Брылёўка, Буглаі, Забор’е, Какойск, Лешчанка, Палуж 1, Палуж 2 і пасёлак Зарэчча)[3]. Не пазней 2009 года скасавана вёска Буглаі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 930 чалавек[4], з іх 93,9 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 663 чалавекі[6].

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads