Янтра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Янтра
Remove ads

Янтра (балг.: Янтра, лац.: Iatus) — рака на поўначы Балгарыі, правы прыток Дуная. Даўжыня — 285 км, плошча вадазбору — 7862 км². Бярэ пачатак на паўночным схіле гор Стара-Планіна на вышыні 1 220 метраў над узроўнем мора. Да горада Габрава цячэ ў глыбокай даліне, парослай букавым лесам, паміж Габрава і сялом Янтра — перасякае плато Стражата ў глыбокай цясніне, за сялом Янтра — выходзіць на Ніжнедунайскую раўніну, пятляе. Жыўленне ракі змешанае: снегавое, дажджавое і ад карставых падземных вод.

Хуткія факты Янтра, Характарыстыка ...
Thumb
Басейн Янтры

Янтра мае 30 прытокаў даўжынёй больш 10 км. Буйнейшыя з іх:

  • Росіца, даўжыня — 164 км, плошча басейна 2265 км²;
  • Стара рака (Лефеджа), даўжыня — 92 км, плошча басейна 2424 км²;
  • Джулюніца, даўжыня — 85 км, плошча басейна 892 км².

На Янтры стаяць гарады Габрава, Вяліка-Тырнава, Горна-Арахавіца, Полскі-Трымбеш і Бяла.

Remove ads

Літаратура

  • Географски речник на България. — Н. Мичев, Ц. Михайлов, И. Вапцаров и Св. Кираджиев. — София: Наука и изкузство, 1980 г., стр. 559-560 (балг.)
  • Я́нтра // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 779. — 832 с. 10 000 экз. ISBN 5-94799-148-9.

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads