Янэк Вішнеўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Янэк Вішнеўскі
Remove ads

Янэк Вішнеўскі (польск.: Zbigniew Eugeniusz Godlewski польск.: Janek Wiśniewski 3 жніўня 1952, Зялёна Гура — 17 снежня 1970, Гдыня) — персанаж паэмы «Балада пра Янэка Вішнеўскага», прататыпам якога з'яўляецца Збігнеў Гадлеўскі (Zbigniew Godlewski).

Хуткія факты Янэк Вішнеўскі, Род дзейнасці ...
Thumb
Партрэтны фотаздымак Янэка Вішнеўскага на яго магіле
Thumb
Польскія хваляванні 1970 ў Гдыні: дэманстранты нясуць цела Янэка Вішнеўскага (сапраўднае імя — Zbyszek Godlewski) на дзвярах.
Remove ads

Легенда і рэальны персанаж

Імя было прыдумана аўтарам балады Кшыштафам Даўгялам, каб прадставіць у сімвалічным выглядзе 18 гадовага працоўнага, забітага ў польскім горадзе Гдыня ваеннымі ці міліцыяй 17 снежня 1970, падчас хваляванняў у Польшчы. Выява цела невядомага маладзёна, якога нясуць на дзвярах праз кардон паліцыі ды танкі, натхніла К. Даўгялу напісаць паэму. Ніхто не ведаў яго імя ў той час, таму аўтар вырашыў даць яму імя звычайнага паляка. Пазней высветлілася, што чалавека насамрэч завуць Збігнеў Гадлеўскі і ён жыў непадалёк ад Эльблонгу. У 1970 Збігнеў быў застрэлены разам з яшчэ 39 чалавекамі.

Музыка для песні Песня аб Янку з Гдыні (таксама вядомая як «Балада пра Янэка Вішнеўскага») была напісана Мечыславам Халевай. Песня, разам з расповядам Янэка Вішнеўскага, стала папулярнай, калі ў канцы 1981 выйшла кіно Чалавек з Жалеза. Пасля падзення камунізму ў Польшчы галоўная вуліца Гдыні стала насіць імя Янэка Вішнеўскага, а ў Эльблонгу адна з вуліц таксама была названа ў гонар Збігнева Гадлеўскага.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads