Эльблёнг

горад у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Эльблёнгmap
Remove ads

Э́льблёнг[2] (польск.: Elbląg; ням.: Elbing) — горад на правах павета ў паўночнай Польшчы з насельніцтвам 122 717[3] чалавек на 2014 год і адміністрацыйны цэнтр Эльблёнгскага павета. З 1999 горад быў далучаны да Вармінска-Мазурскага ваяводства. Да гэтага горад быў адміністрацыйным цэнтрам Эльблёнгскага ваяводства (1975—1998) і галоўным горадам у Гданьскім ваяводстве (1945—1975). Горад з’яўляецца портам на рацэ Эльблёнг, якая ўпадае ў Віслінскі заліў прыкладна за 10 км на поўнач, тым самым даючы гораду доступ да Балтыйскага мора праз падуладны Расіі Балтыйскі праліў.

Хуткія факты Краіна, Ваяводства ...

Эльблёнг упершыню згадваецца як «Ilfing» у «Падарожжах Ахтэрэ і Вульфстана», напісаных на англа-саксонскай мове ў перыяд кіравання караля Альфрэда паводле звестак, атрыманых ад вікінгаў, якія наведалі гэтае месца.

Remove ads

Гісторыя

Заснаваны крыжакамі ў 1237 годзе на месцы болей старажытнага цэнтра, які прынята атаясамліваць з вараскім Трусо. Насельніцтва — 126 419 тыс. жыхароў (2009).

Гістарычна прускі горад, цэнтр старажытнапрускай вобласці Памезанія, Эльблёнг стаў часткай Польшчы толькі пасля Другой сусветнай вайны. Новае польскае насельніцтва ў значнай ступені складалася з палякаў, пераселеных з Савецкага Саюза.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Эканоміка

У горадзе развіты цяжкае і транспартнае машынабудаванне (вытворчасць турбін, кавальска-прэсавага, суднавага абсталявання, станкоў), дрэваапрацоўчая, швейная, харчовая прамысловасць[6].

Славутасці

Thumb
Кафедральны сабор Св. Мікалая

Гарады-пабрацімы

Эльблёнг з’яўляецца пасябраным з:[7]

Remove ads

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.
  2. Эльбланг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  3. «Elbląg Official Website — Partner Towns» Архівавана 22 жніўня 2009.. (in English) © 2008 Municipal Office in Elbląg ul. Łączności 1 82-300 Elbląg.
  4. «Nowy Sącz — Partner Cities». © 2008 Urząd Miasta Nowego Sącza, Rynek 1, 33-300 Nowy Sącz.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads