Яніна Міхайлаўна Сакалова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яніна Міхайлаўна Сакалова
Remove ads

Яніна Міхайлаўна Сакалова (укр.: Соколова Яніна Михайлівна; нар. 6 сакавіка 1984, Запарожжа, Украінская ССР, СССР) — украінская журналістка, грамадскі дзеяч, блогер. Аўтар і вядучая праграмы «Рандэву» на 5 канале, праектаў на YouTube: «Вечар з Янінай Сакаловай» і «Сорамна!». Заснавальніца праекта «Я, Ніна» у дапамогу анкахворым, медыяамбасадорка HeforShe ва Украіне, валанцёр ААС.

Хуткія факты Яніна Міхайлаўна Сакалова, Дата нараджэння ...

У 2019 заняла першае месца ў рэйтынгу самых папулярных блогераў Украіны па версіі чытачоў сайта ICTV[3]. У тым жа годзе ўвайшла ў рэйтынг 100 самых уплывовых жанчын Украіны па версіі часопіса Фокус[4]. Сакалова ўваходзіць у тройку самых уплывовых людзей на ўкраінскую моладзь у сацыяльных сетках па версіі International Research & Exchange Board[5][6].

Remove ads

Біяграфія

Скончыла Запарожскую гімназію № 28, паступіла ў Запарожскі нацыянальны ўніверсітэт, дзе атрымала псіхалагічную адукацыю. Таксама ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце тэатра, кіно і тэлебачання імя І. Карпенкі-Карага атрымала адукацыю актрысы тэатра і кіно[7][8]. 30 мая 2010 года выйшла замуж за банкіра Уладзіміра Літвіна. Нарадзіла сыноў Мікалая і Мірона. Перамагла рак, прайшоўшы працяглы курс прамянёвай і хіміятэрапіі. Па матывах гэтага вопыту стварыла праект «Я, Ніна»[9], каб змяніць стаўленне соцыума да анкахворых, палегчыць іх жыццё і павысіць дабрабыт[10]. Атэістка. Захапляецца бегам. Трэніруецца ў камандзе кіеўскіх лёгкаатлетаў TopRunners. У інтэрв’ю Валерыю Маркусу 31 кастрычніка 2021 года ўзгадала Уладзіміра як былога мужа.

Remove ads

Кар’ера

Кар’еру пачала ў прэсе, у Запарожскім выдавецтве «Телесіті», дзе вяла рубрыку «Сам-насам з…». У 2000 годзе працавала карэспандэнткай газеты «Запорізька січ». У 18 гадоў стажыравалася на Запарожскім канале TV5. У 2001 годзе працавала там вядучай прагнозу надвор’я[7].

У 2003 годзе Сакалова была вядучай праграмы «Всі гроші світу» на Луганскім рэгіянальным тэлеканале «Лот ТВ».

У 2004 годзе была актрысай «Свабоднага тэатра», дзе грала Салі ў спектаклі «Чайка Джонатан Лівінгстан» па творы Рычарда Баха. Затым грала ў спектаклях «Пірандэла», «Кава і цыгарэты» і «Украінскі Дэкамерон» тэатру «Дах».

2006—2017: пачатак тэлевізійнай кар’еры

На тэлебачанне Сакалова вярнулася ў 2006 годзе, вядучай і журналісткай у ранішнім шоў «Раніца з Інтэрам». У тым жа годзе пачала здымацца ў кіно. 3 2007 па 2008 гады была вядучай і журналісткай праграмы «Сняданак з 1+1».

У 2009 годзе вяла перадачу «Раніца на пятым». З 2012 года вядучая праграмы «Кіно з Янінай Сакаловай», а ўжо з 2015 года праграмы «Рандэву з Янінай Сакаловай» на «5 канале»[11][12].

13 лістапада 2017 года з Алесяй Каржанеўскай заснавала школу экранных мастацтваў «Screen School», дзе яна была таксама куратарам курса «Тэлевядучы»[13].

З 2018: праекты «Вечар» і «Я, Ніна»

Thumb
Яніна Сакалова ў студзені 2019 года.

У Кіеве ў кінатэатры «Кастрычнік» 18 красавіка 2018 года адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма пра воінаў АТА «Мы — салдаты» (англ.: We are soldiers), адной з прадзюсараў якога была Сакалова.

28 верасня на міжнародным кніжным фестывалі ў Дняпры прэзентаваная інтэрактыўную кнігу «Шаўчэнка на кожны дзень», у якую было знята 53 відэаролікі, у якіх Сакалова дэкламуе вершы паэта[14][15]. У кастрычніку таго ж года яна стала вядучай аўтарскага YouTube-праекта «Вечар з Янінай Сакаловай», які выкрывае фэйкі расійскай прапаганды пра Украіну.

22 мая 2019 года паведаміла аб мультымедыйным праекце «Я, Ніна», заснаваны на рэальных падзеях з яе жыцця[16]. Мэтай праекта з’яўляецца дапамога анкахворым усвядоміць каштоўнасць жыцця і пачаць змагацца за яго. Праект будзе складацца з кнігі, песні і поўнаметражнага мастацкага фільма, у якім сыграюць Валерыя Ходас і Валерый Харчышын, а галоўную ролю выканае Сакалова[17].

Сакалова запусціла аўтарскі праект «Як вам не сорамна!» на тэлеканале «Украіна 24», прэм’ера якога адбылася 19 сакавіка 2020 года. Пасля трох выпускаў праграмы, 3 красавіка тэлеканал часова спыніў яго вытворчасць, спасылаючыся на каранцін ва Украіне. Аднак праз тыдзень Сакалова перазапусціла праект на сваім YouTube-канале пад назвай «Сорамна!»[18]. З 21 красавіка праект таксама выходзіць на «4 канале»[19].

Remove ads

Грамадская дзейнасць

Медыяамбасадорка Руху За правы жанчын «HeforShe» ва Украіне. Валанцёрка ААС.

2014 года прыняла ўдзел у здымцы для дабрачыннага календара «Шчырыя», прысвечанага украінскаму нацыянальнаму касцюму і яго папулярызацыі[20]. Праект быў рэалізаваны намаганнямі ГЦ «Дамасфера» і камунікацыйнага агенцтва Gres Todorchuk. Усе сродкі ад рэалізацыі календара перададзеныя на дапамогу параненым байцам АТА у Кіеўскі ваенны шпіталь цэнтра валанцёрства Украінскага каталіцкага ўніверсітэта «Валанцёрская Сотня»[21].

У 2018 годзе падтрымала зварот Еўрапейскай кінаакадэміі ў абарону зняволенага ў Расіі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова.

22 мая 2019 года паведаміла ў Facebook, што яна сем месяцаў змагалася з анкалогіяй і вылечылася. Тады ж абвясціла мультымедыйны праект «Я, Ніна»[22].

У сакавіку 2020 года Сакалова заснавала фонд «Варто жити», мэта якога знаходзіць і акумуляваць дабрачынныя сродкі, прыцягнутыя ад бізнесу і фізічных асоб шляхам празрыстага размеркавання паміж сацыяльнымі ініцыятывамі і праектамі, якія толькі пачынаюць сваю дзейнасць ці ўжо актыўна дзейнічаюць і рэалізуюць праект у сферы анкалогіі.

Тэлебачанне

Больш інфармацыі Год, Назва ...
Remove ads

Тэатральныя працы

Больш інфармацыі Спектакль, Роля ...
Remove ads

Фільмаграфія

Больш інфармацыі Год, Назва ...
Больш інфармацыі Год, Назва ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads