Ян Кароль Копаць
(1633—1681) кашталян троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Кароль Копаць (? — 1 мая 1681) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
У 1630—1640-я гады вучыўся ў Навадворскай акадэміі ў Кракаве, Кракаўскай акадэміі, Падуанскім універсітэце.
Староста берасцейскі ў 1652—1665 і 1670—1680 гадах. Вялікі літоўскі чашнік у 1656—1658 гадах і падстолі ў 1658 годзе, ваявода полацкі з 1658 года; пасол на соймы ад Берасцейскага павета ў 1648, 1650, 1653 гадах.
У палітычнай дзейнасці цесна звязаны з ваяводам віленскім і вялікім гетманам літоўскім Паўлам Янам Сапегам, нясвіжскім ардынатам Міхалам Казімірам Радзівілам. У 1664—1665 гадах падтрымліваў групоўку Пацаў, выступаў разам з імі за пажыццёвае абранне караля. У 1660-я гады стаў дзяржаўцам дрыскім, бельскім, ковенскім, атрымаў Гарадзенскую эканомію.
Незадаволеная ім полацкая шляхта выступіла ў падтрымку Багуслава Радзівіла, прызначанага полацкім ваяводам яшчэ ў 1654 годзе; спрэчка паміж імі скончылася пераводам у 1670 годзе Яна Кароля на пасаду кашталяна троцкага.
У 1672 годзе быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.
Фундатар кляштара бенедыкцінцаў у Гарадзішчы каля Пінска.
Remove ads
Сям’я
Паходзіў з роду Копцяў, сын Васіля Копця і Барбары Хадкевіч, дачкі кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча.
Ажаніўся з Лукрэцыяй Марыяй Строцы, удавой полацкага ваяводы Аляксандра Людвіка Радзівіла. З ёй меў дзвюх дачок:
- Францішку (? — 1690), якая выйшла за троцкага ваяводу Казіміра Уладзіслава Сапегу;
- Ганну, якая выйшла спачатку за падольскага ваяводу Станіслава Лужэцкага, а потым за вялікага пісара літоўскага Канстанціна Яна Шуйскага.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads