Ян Рыгоравіч Корсак
(1560—1625) кашталян полацкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Рыгоравіч Корсак (каля 1560—1625) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў з галубіцкай галіны роду Корсакаў, сын Рыгора Багданавіча Корсака
Падстароста і субарандатар магілёўскі на службе ў Льва Сапегі ў 1597—1604 і субарандатар аршанскай мытнай каморы ў 1604 годзе.
Полацкі харунжы ў 1598—1620, гараднічы да 1611, кашталян дорпацкі ў 1620—1621 і полацкі ў 1621—1625, ваявода смаленскі з 1625 года.
У 1622 годзе запісаў маёнтак для падтрымкі праваслаўнай царквы ў Галубічах. Памёр неўзабаве па атрыманні ўрада смаленскага ваяводы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads