Ян Ксаверый Канеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Ксаверый Канеўскі (польск.: Jan Ksawery Kaniewski, італ.: Francesco Saverio Kaniewski; 1805 — 13 красавіка 1867, Варшава) — польскі мастак, вядомы сваімі партрэтамі і карцінамі гістарычнай і біблейскай тэматыкі.
Remove ads
Жыццёрыс
Ян Ксаверый Канеўскі нарадзіўся ў Красілаве на Падоллі. Навучаўся ў ліцэі ў Крамянцы, дзе пачаў вучыцца жывапісу і малюнку ў Юзафа Пітшмана. У 1827—1833 вучыўся ў Імператарскай акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.
Скончыўшы акадэмію «вольным мастаком», ён накіраваўся ў Рым паводле ўрадавага гранта. У Рыме ён стаў вядомым дзякуючы створанаму партрэту папы Грыгорыя XVI, за які ён быў узнагароджаны Ордэнам залатой шпоры і быў прыняты ў члены Accademia Virtuosi рымскага Пантэона. Тут ён стварыў таксама партрэт Гаэтана Мароні.
У 1842 годзе вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. За парадную карціну «Партрэт фельдмаршала Івана Паскевіча» ў 1845 атрымаў званне акадэміка жывапісу[4]. У 1846 пераехаў у Варшаву, дзе па смерці Аляксандра Какуляра заняў яго пасаду ў школе прыгожых мастацтваў, пасля быў яе дырэктарам (1858—1864). У 1860 стаў адным з арганізатараў Таварыства заахвочвання прыгожых мастацтваў (польск.: Towarzystwo Zachęty Sztuk Pięknych).
Па закрыцці ў 1864 годзе школы прыгожых мастацтваў у выніку палітычных рэпрэсій Канеўскі працягваў даваць мастацкія ўрокі.
Стварыў мноства партрэтаў членаў расійскай імператарскай сям’і, у тым ліку Аляксандра II, і чыноўнікаў Кангрэсавай Польшчы.
Remove ads
Зноскі
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- Таццяна Літвінава. Творы мастакоў з Польшчы ў музеі палацава-паркавага ансамбля . Даследаванні. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (29 красавіка 2011).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads