Япанчэ Вагізавіч Алішаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Япанчэ Вагізавіч Алішаў (24 лістапада 1925, Чыстапаль, Татарыя, Расія — 7 ліпеня 2005) — вучоны ў галіне оптаэлектронікі. Інжынер-палкоўнік. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1985). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Япанчэ Вагізавіч Алішаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Харкаўскае вышэйшае авіяцыйна-інжынернае ваеннае вучылішча (кваліфікацыя «Радыёінжынер», 1958).

Працаваў у Харкаўскім вышэйшым авіяцыйна-інжынерным ваенным вучылішчы (1958—1971), Харкаўскім інстытуце радыёэлектронікі (1971—1973), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1973, у 1974—1984 — загадчык кафедр аўтаматычнай і многаканальнай электрасувязі і многаканальнай электрасувязі).

Навуковыя інтарэсы: аптычная лакацыя і сувязь; лазерныя сістэмы кіравання аб’ектамі; валаконна-аптычныя тэлекамунікацыйныя сістэмы; лічбавыя інтэгральныя і інтэлектуальныя сеткі.

Remove ads

Узнагароды

Ордэн Айчыннай вайны, знакі «Вынаходнік СССР», «Ганаровы радыст СССР» і інш.

Літаратура

  • Алишев Япанче Вагизович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 80.
  • Алішаў Япанчэ Вагізавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 262.
  • Алишев Япанче Вагизович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 224—227.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads