Яраслаў Сейферт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яраслаў Се́йферт[10] (чэшск.: Jaroslav Seifert, 23 верасня 1901, Прага — 10 студзеня 1986, Прага) — чэшскі пісьменнік і журналіст. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (1966). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1936, 1955). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1984) «За паэзію, якая адрозніваецца свежасцю, пачуццёвасцю і багатым уяўленнем і сведчыць аб незалежнасці духу і рознабаковасці чалавека».
Remove ads
Творчасць
Першы паэтычны зборнік — «Горад у слязах» (1921). Удзельнік стварэння гуртка пралетарскага мастацтва «Дзівасіл». У творчасці імкнуўся да паэтызацыі прозы жыцця, абапіраючыся на рэалістычныя дэталі і рэлігійную сімволіку. У паэтычных зборніках «Толькі каханне» (1923), «На хвалях ТСФ» (1925) апяваў радасць жыцця, экзотыку падарожжаў. Зборнік «Салавей спявае дрэнна» (1926) прасякнуты трагічным светаадчуваннем. У зборніках «Яблык з каленяў» (1933), «Рукі Венеры» (1936) звярнуўся да традыцый класічнай чэшскай паэзіі — напеўнасці, меладычнасці, арганічнасці сітуацый. Асноўныя тэмы зборнікаў «Патушыце агні» (1938), «Веер Бажэны Немцавай» (1940), «Ішоў бедны мастак па свеце» (1949) — каханне, паэзія, радзіма, прыгажосць Прагі, гісторыя чэшскай культуры; зборнік «Мамачка» (1954) — успаміны пра дзяцінства. У зборніках «Канцэрт на востраве» (1965), «Адліванне званоў» (1967), «Парасон з Пікадылі» (1979) пераважае верлібр, які стаў дамінантай яго паэтыкі. Аўтар зборнікаў «Моравы слуп» (1981), «Быць паэтам» (1983) і інш.
Remove ads
Беларускія пераклады
На беларускую мову яго асобныя вершы пераклалі С. Панізнік, Ю. Бушлякоў, А. Разанаў[11], М. Танк.
- Сэйфэрт Я. [Вершы] / Перакл. Ю. Бушлякова // Фрагмэнты. 1997. № 3.
у кнігах:
- Высокае неба. Мн., 1980
- На зорных шляхах. Мн., 1991
Зноскі
- Jaroslav Seifert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Jaroslav Seifert // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Encyklopedie ČSSD Праверана 10 красавіка 2024.
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
- Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
- Find a Grave — 1996. Праверана 23 чэрвеня 2024.
- Vědecká knihovna v Olomouci Jaroslav Seifert // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
- Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads