Ярэмчэ

горад у Івана-Франкоўскай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Ярэмчэmap
Remove ads

Ярэ́мчэ (укр.: Яремче, да 2006 года — Яремча) — горад абласнога падпарадкавання ва Украіне, у Івана-Франкоўскай вобласці. Размешчаны на рацэ Прут, на аўтадарозе Івана-ФранкоўскРахіўУжгарад. Чыгунка звязвае горад з абласным цэнтрам і Львовам. Ярэмчэ — самы вядомы кліматычны курорт Прыкарпацця, турыстычны цэнтр Івана-Франкоўскай вобласці, цэнтр «зялёнага» турызму Прыкарпацця, які таксама называюць тварам гарналыжнай краіны Букавэль (c.Паляныця).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Лічыцца, што першым пасяліўся сярод гор бядняк Ярэма і ад яго імя пайшла назва горада. Заснаваны ў 1787 годзе. Мае статус горада з 1963 года. 14 снежня 2006 года Вярхоўная Рада Украіны удакладніла назву горада, змяніўшы яе з Ярэмча (укр.: Яремча) на Ярэмчэ (укр.: Яремче). Да Ярэмчэ далучаны два старажытныя сёлы — Дора і Ямна, якія размешчаны адпаведна ніжэй і вышэй па цячэнні ракі Прут. У гэтых сёлах захаваліся асобныя чыгуначныя станцыі.

Remove ads

Заўвагі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads