Прут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прут (укр.: Прут, рум.: Prut) — рака ва Украіне, Малдове і Румыніі, левы прыток Дуная, даўжыня 953 км.
Remove ads
Гідраграфія
Пачынаецца ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны, на паўночных схілах хр. Чарнагора (Усходнія Карпаты). З гор недалёка ад Гаверлы Прут цячэ на ўсход у бок Ярэмчэ і Чарнаўцоў у глыбока ўрэзанай даліне. Ніжэй даліна расшыраецца (да 10 км каля г. Леова). Рэчышча звілістае, месцамі парожыстае, на поўдні ўтварае натуральную мяжу паміж Малдовай і Румыніяй. Пачынаючы з горада Ясы, Прут становіцца суднаходным і ўпадае ля Галаца ў Дунай, недалёка ад месца ўпадзення самога Дуная ў Чорнае мора.
Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Назіраецца веснавое разводдзе, частыя летне-асеннія паводкі, павышаны зімовы сцёк (ад адліг і дажджоў). Сярэдні расход вады каля г. Леова 69,2 м³/с.

Прут з’яўляецца другой па велічыні ракой Малдовы, яго басейн займае больш за 24 % плошчы краіны. На мяжы Малдовы і Румыніі створана вадасховішча Стынка-Касцешты. На рацэ гарады Ярэмчэ, Каламыя, Снятын, Чарнаўцы, Наваселіца (Украіна), Унгень, Леова (Малдова).
Remove ads
Літаратура
- Прут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 53. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads