Ясень (горад)

горад у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Ясень (горад)map
Remove ads

Ясень[1] (польск.: Jasień, ням.: Gassen) — горад на захадзе Польшчы. Размешчаны за 500 км на захад ад Варшавы і за 45 км на паўднёвы захад ад Зялёнай Гуры. Уваходзіць у склад Жарскага павета Любушскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Ясень. Займае плошчу 4,79 км². Насельніцтва 4,3 тыс. чалавек.

Хуткія факты Ясень, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Ясень быў заснаваны лужыцкімі сербамі. Першая пісьмовая згадка пра паселішча адносіцца да 1000 года, калі імператар Атон III перадаў вясковае селішча Гозенна (старадаўні Ясень) кляштару ў Нінбургy. У наступныя стагоддзі назва паселішча з’яўляецца ў дакументах 1012, 1170 і 1216 гадоў — пад назвай Гозева.

З 1321 да 1642 года Ясень (тагачасная назва — Гасэн) знаходзіўся ва ўласнасці шляхецкага роду фон Відэбах. Пасля смерці Каспара фон Відэбаха вёску атрымала ў спадчыну яго ўдава Марыянна, якая пазней выйшла замуж за Уладзіслава Шыманскага. Ён набыў таксама іншыя землі, што раней належалі роду фон Відэбах, і аб’яднаў іх у маёнтак з цэнтрам у Ясені.

У 1652 годзе Рудольф фон Бюнаў перасяліў у Ясень пратэстантаў, якія пакінулі Шлесвіг і Маравію з-за рэлігійных пераследаў. Яны пасяліліся на гаспадарках, што былі знішчаныя падчас Трыццацігадовай вайны (1618—1648). У 1656 годзе фон Бюнаў быў прызначаны старостам Ніжніх Лужыц. У выніку пратэстанцкай міграцыі колькасць насельніцтва павялічылася, з’явіліся новыя рамёствы і прафесіі.

24 студзеня 1660 года герцаг саксонска-мэрзэбургскі Хрысціян І надаў Ясеню, у якім тады жыло каля 300 чалавек, статус горада. Новы статус даваў правы на самакіраванне, цэхавыя прывілеі і «мільнае права»: усе кірмашы, складзі, карчмы і пякарні ў радыусе мілі ад горада знаходзіліся ў ягонай юрысдыкцыі. Аднак насельніцтва заставалася невялікім: у 1708 годзе ў горадзе было зарэгістравана 47 мужчын ва ўзросце ад 12 да 60 гадоў, а ў 1755 — 98 мужчын.

У 1731 годзе ў Ясені здарыўся вялікі пажар, які амаль цалкам знішчыў горад. Тым не менш, горад быў адноўлены: з’явіліся мураваныя дамы, а ў 1733 годзе пачалося будаўніцтва касцёла, які існуе дагэтуль.

Пасля 1738 года для Ясеня надышоў менш спрыяльны перыяд. Дынастыя саксонска-мэрзэбургскіх герцагаў спыніла сваё існаванне, і Ніжнія Лужыцы перайшлі пад кіраванне Саксонскага курфюрства, якое тады ўдзельнічала ў Сілезскіх войнах. У гэты час у Ясені размяшчаўся саксонскі вайсковы гарнізон. Мясцовыя жыхары хаваліся ў дваранскай сядзібе, якая была вымушана плаціць кантрыбуцыі і забяспечваць воінскія павіннасці. У выніку гаспадарка значна заняпала. Маёнтак пачалі прадаваць, і на працягу наступных 150 гадоў ён пераходзіў з рук у рукі.

Нягледзячы на складанае становішча, у 1764—1780 гадах у Ясені быў пабудаваны палац з гаспадарчымі пабудовамі і садам (цяпер на месцы сада стаяць два жылых дамы). У 1881 годзе горад набыў гэты маёнтак у спадкаемцаў роду фон Рабенаў за 285 тысяч марак. Палац быў пераўтвораны ў гарадскую ратушу.

На ўскрайку Ясеня з верасня 1944 года да 12 лютага 1945 года дзейнічаў працоўны лагер — філіял нямецкага канцлагера Грос-Розэн. У ім утрымлівалася каля 700 вязняў, пераважна палякаў, якіх выкарыстоўвалі ў мясцовых авіяцыйных майстэрнях кампаніі Focke-Wulf для вырабу дэталяў да самалётаў. Пасля ліквідацыі лагера вязняў перавялі ў Бухенвальд, і ў выніку цяжкіх умоў пераходу загінула як мінімум 120 чалавек.

У 1945 годзе Ясень быў уключаны ў склад Польшчы. Мясцовае насельніцтва было выселена, а на яго месца перасялілі палякаў з усходніх тэрыторый. Большасць сучасных жыхароў Ясеня — гэта перасяленцы або іхныя нашчадкі. У 1975—1998 гадах горад уваходзіў у склад Зяленагурскага ваяводства.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads