Ястраб-перапёлачнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ястраб-перапёлачнік
Remove ads

Ястраб-перапёлачнік (Accipiter nisus), або ястраб малы — від драпежных птушак з сямейства каршаковых (Accipitridae). Самкі ястраба-перапёлачніка амаль удвая буйнейшыя за самцоў. Гэты від жыве пераважна ў лясных мясцовасцях і распаўсюджаны амаль па ўсёй Еўразіі. Іх здабычай з'яўляюцца птушкі малой і сярэдняй велічыні. З прычыны прымянення пестыцыдаў, у сярэдзіне XX стагоддзя колькасць ястрабаў-перапёлачнікаў дасягнула гістарычнага мінімуму, аднак з тых часоў яго папуляцыі зноў выраслі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Ястраб-перапёлачнік — маленькая драпежная птушка з кароткімі і шырокімі крыламі, а таксама з доўгім хвастом, што дапамагае яму манеўраваць сярод дрэў. Самкі могуць быць даўжэйшыя за самцоў на 25 %.

Дарослы самец дасягае 29-34 см у даўжыню і 59-64 см у размаху крылаў. Абодва партнёры цёмна-шэрага колеру, але некаторыя набываюць блакітнаватае адценне. Ніжняя частка мае бледна-шэрыя палоскі і чырванаватае адценне, гледзячы на адлегласці птушка мае руды колер. Радужкавая абалонка ястраба-перапёлачніка аранжава-жоўтая або чырванавата-аранжавая. Самка да 35-41 см і ў размаху 67-80 см, вага 186—345 грамаў. Яна мае цёмна-карычневы або шаравата-карычневы верхні бок і чырвона-карычневы ніжні бок, а таксама светла-жоўтыя вочы.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads