Ясьманава

вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ясьманаваmap
Remove ads

Ясьма́нава[1] (трансліт.: Jaśmanava, руск.: Есьманово) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. Размешчана на рацэ Чорнай Натапе.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1663 г. аддадзена Мсціслаўскаму кармеліцкаму кляштару. У 1897 годзе ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе паблізу вёскі быў аднайменны фальварак, які належаў Галаўко-Улазоўскаму. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Свабодная праца», які з 1932 года аб’ядноўваў 54 гаспадаркі і меў 323 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. Дзейнічала пачатковая школа.

У Вялікую Айчынная вайну ад 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 24 лютага 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсавета[2].

У 1999 годзе ў складзе калгаса «XXVI-ы з’езд КПСС».

Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».

Remove ads

Галерэя

Насельніцтва

  • 1834 год — 66 жыхароў
  • 1897 год — 19 двароў, 136 жыхароў
  • 1909 год — 23 двары, 180 жыхароў; у фальварку — 2 двары, 12 жыхароў
  • 2012 год — 13 жыхароў
  • 2013 год — 12 жыхароў
  • 2014—2016 гады — 9 жыхароў

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads