Ясянец (Ганцавіцкі раён)
вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ясяне́ц[1] (трансліт.: Jasianiec, руск.: Ясенец) — вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Нацкага сельсавета. Размешчаны за 20 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).
Remove ads
Гісторыя
Паводле перапісу 1897 г. — вёска Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, 5 двароў, 32 жыхары, капліца.
З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 15 дамоў 101 жыхар.
З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, у Лактышоўскім (з 1954 г. Нацкі) с/с. У 1940 г. 19 двароў, 95 жыхароў.
У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 07.07.1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі; у наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэння.
З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 66 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 годзе 93 жыхары. Планіровачна складаецца з кароткай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на поўдзень, і шэраг адасобленых домаўладанняў.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 22 жыхары
Славутасці
- Сядзіба Абуховічаў (XIX стагоддзе)
- Дзіцячая пахавальная капліца роду Абуховічаў (XIX стагоддзе) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000511
- Пахавальная капліца роду Вендорфаў (XVII—XIX стагоддзі) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000030
- Пахавальная капліца роду Яленскіх (XVII—XIX стагоддзі) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000031
- Курганны могільнік-1 перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XII стагоддзі), за 0,5 км на поўдзень, з левага боку дарогі на в. Вялікія Круговічы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000171
- Курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XII стагоддзі), 31-ы лясны квартал —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000172
- Курганны могільнік-3 перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XII стагоддзі), за 2 км на поўдзень, 27-31-ы лясныя кварталы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000173
За 1 км на поўдзень ад вёскі ў лесе, па абодва бакі дарогі на Вялікія Круговічы, знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік, які мае больш за 100 насыпаў. Выявіў і раскапаў 3 курганы ў 1955 г. Б. В. Міралюбаў, у 1961 П. Ф. Лысенка раскапаў яшчэ 9 насыпаў. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі Палесся ў Пінску. Могільнік датуецца ХІ — XIII ст., належаў дрыгавічам.
- Склеп-пахавальня Яленскіх
- Склеп-пахавальня Вендорфаў
- Надмагільны помнік
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads