Ятранка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ятра́нка[1] — рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток Моўчадзі (басейн Нёмана).
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 208 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4[1] м/км. Сярэдні расход вады ў вусці 1,33[1] м³/с. Пачынаецца каля вёскі Ярошычы. Упадае ў Моўчадзь на поўдні гарадскога пасёлка Наваельня Дзятлаўскага раёна. Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Навагрудскага ўзвышша. Прытокі — Мутніца (справа), Лапушанка.
На рацэ: вёска Ятра, сажалкі каля вёсак Круцілавічы і Стараельня.
Remove ads
Назва
Паводле К. Бугі, адпачатная форма ідэнтычная літоўскаму гідроніму Aitra[2].
На думку А. Трубачова, назва ракі Ятранка была перанесена на паўночны захад з гідроніма Ятрань (прыток Сінюхі), які мае фракійскае паходжанне. Параўн. фракійская назва ракі Ieterus, Iatrus, ад *iē-tr- «хуткі, імклівы».[3]
В. Лучык лічыць, што назвы рэк Ятранка і Ятрань звязаныя з украінскім дыялектным ятрити «кроватачыць», «выклікаць запаленне», дыялектным ятра «пачырваненне», беларускім раз'ятрыць, стараславянскім обѧтрити «распаліць» і азначаюць «рэчка, вада якой бурліць, набываючы каламутна-буры колер» (параўн. назвы з асновай Руд-).[4]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads