Ятрышнік шлеманосны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Ятрышнік шлеманосны
Remove ads

Ятрышнік шлеманосны, Зязюлька[1][2][3] (Orchis militaris) від архідэй роду Ятрышнік.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Назва роду паходзіць ад грэчаскага слова, якое ў перакладзе азначае «ядро», і звязана, відавочна, з формай клубняў расліны. Відавая назва ў перакладзе з лацінскай мовы азначае«салдат» і дадзена расліне за падабенства кветак з шлемам.

Батанічнае апісанне

Thumb
Агульны выгляд расліны

Расліна вышынёй 20-45 см, з яйкападобнымі клубнямі. Сцябло з 3-5 ярка-жоўтымі даўгаватымі лісткамі, размешчанымі ў яго ніжняй частцы, і двума лісткападобнымі похвамі — у сярэдняй. Суквецце шматкветкавае, шчыльнае, цыліндрычнае. Кветкі ружавата-лілова-пурпурныя, духмяныя, складанай будовы: 5  пялёсткападобных лісточкаў калякветніка сыходзяцца верхавінамі, утвараючы шлем, шосты (губа) — 3-раздзельны, звісае ўніз і ў аснаванні мае кароткую шпорку. Плод каробачка. Насенне дробнае, пілаватае. Цвіце ў красавіку чэрвені. Кветкі апыляюцца чмялямі.

Remove ads

Распаўсюджанне

Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт і мезатроф[4]. Расце на вільготных лугах, нізінных балотах, у хмызняках, па берагах вадаёмаў, на лясных палянах, узлесках, у горных, лясных і лесастэпавых раёнах і вельмі рэдка ў стэпавых.

Ахоўны статус

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Ахоўваецца на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Польшчы, Фінляндыі, Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 90. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  4. Ятрышник шлемоносный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads