Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яфрэ́м Яўсе́евіч Сакало́ў (25 красавіка 1926, РавячынаПаршынскі сельсавет, Горацкі раён, Аршанская акруга, БССР — 5 красавіка 2022) — савецкі партыйны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ (1987—1990), член Палітбюро ЦК КПСС (1990), Герой Сацыялістычнай Працы (1986).

Хуткія факты Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў, Член Палітбюро ЦК КПСС ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 красавіка 1926 года ў в. Равячына Горацкага раёна Аршанскай акругі (цяпер — Горацкі раён Магілёўскай вобласці) ў сялянскай сям’і. У 19441950 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1955 годзе ўступіў у КПСС. У 1956 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1961 годзе Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. У 1965 годзе стаў кіраўніком Брэсцкага абкама прафсаюзу працоўных і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак, а потым, у 1967 годзе быў прызначаны першым сакратаром Іванаўскага райкама партыі Брэсцкага вобласці. З 1969 года Яфрэм Сакалоў працаваў у цэнтральным апараце КПБ, быў намеснікам, а ў 1975 годзе ўзначаліў сельскагаспадарчы аддзел КПБ [2]. У 1977 годзе Сакалоў стаў першым сакратаром Брэсцкага абкама КПБ.

" Для жыхароў Брэсцкай вобласці Сакалоў – амаль ідэал кіраўніка. Ніхто ніколі не чуў, каб ён узвысіў голас на падначаленага. Ніхто не бачыў яго нецвярозым. Ніхто не мог падазраваць яго ў хабарніцтве. Усе гады сваёй працы ў Брэсце Яфрэм Яўсеевіч займаўся адным: ён будаваў. Ён будаваў дамы, дарогі і гіганцкія жывёлагадоўчыя комплексы. Ёсць комплекс на 50 тыс. галоў – добра, а будзе на 100 тыс. Увесь СССР павінен есці брэсцкую свініну. І самім брэстчанам павінна хапіць. А калі ёсць гіганцкія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, да іх павінны весці добрыя дарогі. І людзі павінны жыць у нармальных, зручных дамах. І той факт, што суровага Яфрэма Яўсеевіча ўзнагародзілі Зоркай Героя Працы – адзінага партфункцыянера пры Гарбачове! – а потым выбралі першым сакратаром ЦК КПБ, у вобласці ўспрынялі як належнае.
Аляксандр Фядута
"

У 1981—1986 гадах Сакалоў быў кандыдатам ў члены ЦК КПСС, а ў 1986 годзе стаў членам ЦК КПСС.

З 1987 да 1990 года быў першым сакратаром ЦК КПБ. З 14 ліпеня па 11 снежня 1990 года ўваходзіў у склад Палітбюро ЦК КПСС. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Я. Сакалоў узначальваў Савет Кампартыі Беларусі, з’яўляўся членам рэспубліканскага Савета ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сілаў і праваахоўных органаў.

Памёр 5 красавіка 2022 года[3]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках (26 участак)[4].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads