Ячонка
вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ячо́нка[1] (трансліт.: Jačonka, руск.: Ячёнка) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рубяжэвіцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Вёска знаходзіцца каля правага берага ракі Ячонка, за 4 км у напрамку на ўсход ад аўтамабільнай дарогі Р54 і вёскі Тулёнка, за 4 км на поўнач ад аўтамабільнай дарогі М1 (E30)[2].
Гісторыя
У 1940—1963 гадах цэнтр Ячонскага сельсавета[3]. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Засульскага сельсавета[4].
Вядомыя асобы
- Аляксандр Міхайлавіч Бельскі (1944—2001) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар.
- Іван Уладзіміравіч Бельскі (нар. 1945) — беларускі спартсмен, майстар спорту СССР, трэнер (сілавыя віды спорту).
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Я́чанка
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 24, 25. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads