Яўген Буніслававіч Адаменка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Буніслававіч Адаменка (нар. 26 жніўня 1960, в. Лубень, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Remove ads
Біяграфія
Адукацыя вышэйшая – скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працаваў інжынерам-электрыкам, дырэктарам саўгаса «Завалочыцы» Глускага раёна Магілёўскай вобласці; інструктарам арганізацыйнага аддзела Глускага КПБ; першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Глускага райвыканкама; намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Калінкавіцкага райвыканкама; старшынёй Мазырскага райвыканкама.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
Жанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads