Яўген Міхайлавіч Бачароў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўге́н Міха́йлавіч Бачароў (20 кастрычніка 1948, Курск — 5 ліпеня 2004, Мінск) — беларускі ваенны дзеяч, начальнік Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь (1992—1994), генерал-лейтэнант.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча (1970), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1979), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба УС СССР (1988).
Праходзіў службу ў Паветрана-ваздушных войсках, прайшоў ступені ад камандіра ўзвода да камандзіра 103-й Гвардзейскай Паветрана-дэсантнай дывізіі пагранічных войскаў КДБ СССР.
У 1984—1986 і ў 1988—1989 гадах знаходзіўся ў камандзіроўках у Афганістане, удзельнічаў у баявых дзеяннях.
Са студзеня 1992 года па люты 1992 года — 1-ы намеснік камандуючага 5-й Гвардзейскай танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі.
З 19 лютага 1992 года па 30 жніўня 1994 года з’яўляўся начальнікам Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[1][2].
Быўшы першым камандуючым пагранічнымі войскамі Беларусі, асабіста ўзначаліў працэс іх фарміравання і станаўлення, прымаў самы актыўны ўдзел у распрацоўцы законаў «Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» і «Аб пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь».
Памёр 5 ліпеня 2004 года.
Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.
Remove ads
Узнагароды
- два Ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
- Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Медаль «За бездакорную службу» I ступені
- Медаль «За бездакорную службу» II ступені
- Медаль «За бездакорную службу» III ступені
- Дзяржаўныя ўзнагароды ДРА
Памяць
Загадам Старшыні ДПК Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2011 года № 318 залічаны Ганаровым пагранічнікам у воінскую часць 2034.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads