Яўген Міхайлавіч Бачароў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўге́н Міха́йлавіч Бачароў (20 кастрычніка 1948, Курск — 5 ліпеня 2004, Мінск) — беларускі ваенны дзеяч, начальнік Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь (1992—1994), генерал-лейтэнант.

Хуткія факты Яўген Міхайлавіч Бачароў, Начальнік Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча (1970), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1979), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба УС СССР (1988).

Праходзіў службу ў Паветрана-ваздушных войсках, прайшоў ступені ад камандіра ўзвода да камандзіра 103-й Гвардзейскай Паветрана-дэсантнай дывізіі пагранічных войскаў КДБ СССР.

У 1984—1986 і ў 1988—1989 гадах знаходзіўся ў камандзіроўках у Афганістане, удзельнічаў у баявых дзеяннях.

Са студзеня 1992 года па люты 1992 года — 1-ы намеснік камандуючага 5-й Гвардзейскай танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі.

З 19 лютага 1992 года па 30 жніўня 1994 года з’яўляўся начальнікам Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[1][2].

Быўшы першым камандуючым пагранічнымі войскамі Беларусі, асабіста ўзначаліў працэс іх фарміравання і станаўлення, прымаў самы актыўны ўдзел у распрацоўцы законаў «Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» і «Аб пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь».

Памёр 5 ліпеня 2004 года.

Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.

Remove ads

Узнагароды

  • два Ордэны Чырвонага Сцяга
  • Ордэн Чырвонай Зоркі
  • Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
  • Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
  • Медаль «За бездакорную службу» I ступені
  • Медаль «За бездакорную службу» II ступені
  • Медаль «За бездакорную службу» III ступені
  • Дзяржаўныя ўзнагароды ДРА

Памяць

Загадам Старшыні ДПК Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2011 года № 318 залічаны Ганаровым пагранічнікам у воінскую часць 2034.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads