Яўгенія Маркаўна Альбац
расійская палітычная журналістка, палітолаг, грамадская дзяячка і пісьменніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўгенія Маркаўна Альбац (нар. 5 верасня 1958, Масква) — расійская палітычная журналістка, палітолаг, грамадская дзяячка і пісьменніца.
У 1986—1992 гадах Альбац працавала аглядальнікам у «Маскоўскіх навінах». З 1995 года супрацоўнічала з газетамі «Известия», «Новая газета» і «Коммерсантъ». З 2004 года па люты 2022 года — вядучая аўтарскай праграмы «Поўны Альбац» на радыёстанцыі «Эхо Москвы», а таксама рэгулярны госць праграмы «Асаблівая думка». З 2009 года — галоўны рэдактар часопіса The New Times.
У 1994—1996 гадах навучалася ў магістратуры факультэта палітычных навук Гарвардскага ўніверсітэта, пасля чаго чытала лекцыі пра палітычную сістэму СССР і Расіі ў шэрагу вядучых універсітэтаў ЗША. У студзені 2004 года Альбац абараніла ў Гарвардскім універсітэце доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «палітычныя навукі». З 2003 года — прафесар кафедры агульнай паліталогіі Вышэйшай школы эканомікі.
Член грамадскай рады Расійскага яўрэйскага кангрэса.
Remove ads
Зноскі
- Матэматычная генеалогія — 1997.
- https://www.icij.org/journalists/yevgenia-albats/ Праверана 28 чэрвеня 2023.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
