Яўген Аляксандравіч Еўтушэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яўген Аляксандравіч Еўтушэнка
Remove ads

Яўген Аляксандравіч Еўтушэнка (руск.: Евге́ний Алекса́ндрович Евтуше́нко; 18 ліпеня 1933, горад Зіма, Іркуцкая вобласць1 красавіка 2017, Талса, Аклахома, ЗША) — рускі паэт.

Хуткія факты Яўген Аляксандравіч Еўтушэнка, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя М.Горкага (1951-54). Друкуецца з 1949 года. Паэзія вызначаецца незалежнасцю пазіцыі, вострай пастаноўкай складаных маральных і сацыяльных пытанняў, праблем грамадзянскасці, міжнароднай палітыкі, гуманістычным і антываенным пафасам (зборнікі «Разведчыкі будучага», 1952, «Шаша энтузіястаў», 1956, «Яблык», 1960, «Інтымная лірыка», 1973, «Зварка выбухам», 1980, «Грамадзяне, паслухайце мяне…», 1989, і іншыя паэмы «Брацкая ГЭС», 1965, «Мама і нейтронная бомба», 1982, за апошнюю Дзяржаўная прэмія СССР 1984). Выступае як празаік, публіцыст і крытык (зборнікі артыкулаў «Талент ёсць цуд невыпадковы», 1980, «Пункт апоры», 1981, раманы «Ягадныя мясціны», 1982, «Не памірай пасля смерці», 1993). Паставіў фільмы «Дзіцячы сад» (1984), «Пахаванне Сталіна» (1991), здымаўся ў іх.

На беларускую мову творы Еўтушэнка пераклалі Рыгор Барадулін, Артур Вольскі, Анатоль Вярцінскі, В.Макарэвіч, У.Нядзведскі.

Remove ads

Зноскі

  1. abART Праверана 1 красавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107456632'></a>
  2. Legendary Russian poet Yevtushenko dies in US — 1904. Праверана 1 красавіка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q223799'></a>
  3. NNDB — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1373513'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads