Пітсбургскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пітсбургскі ўніверсітэт (англ.: University of Pittsburgh) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Пітсбург, штат Пенсільванія, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт складаецца з 17 школ і каледжаў у гарадскім кампусе ў Пітсбурзе, дзе знаходзіцца адміністрацыя ўніверсітэта і пражывае і навучаецца каля 28 000 студэнтаў і аспірантаў. Пітсбургскі кампус плошчай 132 акра ўключае ў сябе розныя гістарычныя будынкі, якія з'яўляюцца часткай гістарычнага раёна Шэнлі-Фармз, у першую чаргу яго 42-павярховы цэнтральны будынак у стылі неаготыкі. Універсітэт таксама кіруе чатырма кампусамі ў Заходняй Пенсільваніі, размешчанымі ў Брэдфардзе, Грынсберзе, Джонстаўне і Цітусвіле.
Былыя і цяперашнія выкладчыкі і выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць 6 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 3 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 3 лаўрэатаў прэміі Акадэміі мастацтваў і навук, членаў Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, 7 сенатараў ЗША, 3 міністраў ЗША і 5 губернатараў штатаў ЗША.
Remove ads
Структура
Школы і каледжы
- Мастацтваў і навук
- Бізнесу
- Вылічальнай тэхнікі і інфармацыі
- Стаматалогіі
- Адукацыі
- Інжынерыі
- Агульных студый
- Здароўя і рэабілітацыі
- Права
- Медыцыны
- Сястрынскай справы
- Фармацыі
- Грамадскіх і міжнародных адносін
- Грамадскага здароўя
- Сацыяльнай работы
Рэгіянальныя кампусы
- Брэдфард
- Грынсберг
- Джонстаўн
- Цітусвіл
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads