Яўген Канстанцінавіч Дзятлаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Канстанцінавіч Дзя́тлаў (нар. 17 мая 1923, в. Бабы, Пухавіцкі раён — 11 сакавіка 2003[1]) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1988).

Хуткія факты Яўген Канстанцінавіч Дзятлаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У чэрвені 1941 г. скончыў школу. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2]. Восенню 1941 г. далучыўся да партызанскага атрада «Полымя» на тэрыторыі Пухавіцкага раёна. Член КПСС з 1948 года[2].

Скончыў у 1950 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. У 19501965 гадах працаваў у г. Алма-Ата ў інстытуце «Казгарбудпраект», галоўным архітэктарам горада (19611965). Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года.

Восенню 1965 г. вярнуўся ў Беларусь. Быў кіраўніком майстэрні генплана інстытута «Мінскпраект». 19701974 гадах галоўным архітэктарам горада. Пасля працаваў галоўным архітэктарам інстытутаў «Белдзіпрагандаль» (19741980), «Мінскпраект» (19801985). 3 1984[2] ці 1985[3] года намеснік старшыні праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.

Remove ads

Творы

Асноўныя работы: у Алма-Аце — жылыя дамы па Камуністычным праспекце[2] і гасцініца «Казахстан» (19541961; у аўтарскім калектыве), тэлецэнтр (19561959), адм. будынкі Казсаўпрафа (19581961, у сааўт.) і Міністэрства сувязі (19581962, у сааўт.)[3], Дом прыёмаў Савета Міністраў Казахскай ССР[2];

Thumb
Рэстаран «Свіцязь»

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Мінску — праект забудовы мікрараёна Усход 1 (19681969, у сааўт.), карэктура генплана (1971) і генплан на 2000 г. Мінска (1980)[2], праект дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў Усход і Серабранка (19651968, у сааўт.), універсам «Рыга» (1980[2]) і рэстаран «Свіцязь» (1982[2], у сааўт.), праект дэталёвай планіроўкі цэнтра горада (19691973, у сааўт.)[3], ПДП Цэнтральнага раёна (1983)[2].

Дакументы дзейнасці (эскізы праектаў, партызанскія малюнкі, артыкулы), біяграфічныя дакументы (характарыстыкі, граматы ды інш.) захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены асабіста[4].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1970), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі[2]. Яго праекты адзначаны прэміямі ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў[5], 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект цэнтра Мінска (1968, кіраўнік аўтарскага калектыва).

Сям’я

Меў сына Ілью (нар. 1950), таксама архітэктара.

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2018. Праверана 31 жніўня 2019.
  2. Дятлов Евгений Константинович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Дзятлаў Яўген Канстанцінавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads