Яўген Львовіч Шварц

савецкі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Яўген Львовіч Шварц
Remove ads

Яўген Львовіч Шварц (руск.: Евге́ний Льво́вич Шва́рц; 9(21).10.1896, Казань — 15 студзеня 1958, Ленінград) — савецкі пісьменнік.

Хуткія факты Яўген Львовіч Шварц, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ўрача. Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1914—1916). У друку выступіў у 1923 годзе; супрацоўнічаў з часопісамі «Вожык» і «Чыж». Тонкім разуменнем дзіцячай псіхалогіі, гумарам, жывым адчуваннем паэзіі дзяцінства адзначаны аповесці Шварца («Прыгоды Шуры і Марусі», «Чужая дзяўчынка», абедзве — 1937; «Першакласніцы», 1949). Эксцэнтрычная выдумка, дасціпная гульня са значэннем і гучаннем слова выявіліся ў яго першых п’есах («Ундэрвуд», пастаноўка 1929; «Скарб», пастаноўка 1933, выданне 1934; сатырычная камедыя «Прыгоды Гогенштаўфен», 1934). Шварц выкарыстаў сюжэты народных казак, казак Х. К. Андэрсена для стварэння ўласнага мастацкага свету і жывых арыгінальных характараў: п’есы «Голы кароль» (1934, надрукаваны 1960), «Чырвоная капялюшык» (1937), «Снежная каралева» (1938), «Цень» (1940).

У гады вайны стварыў антыфашысцкую п’есу-памфлет «Цмок» (1944, пастаноўка 1962 рэжысёр М. П. Акімавым у Ленінградскім тэатры камедыі). У пасляваенныя гады ў драматургіі Шварца ўзмацнілася ўвагу да псіхалагічных і бытавых падрабязнасцяў жыцця сучаснага чалавека — п’есы «Звычайны цуд» (1956), «Аповесць пра маладых мужа і жонку» (1958). Па яго сцэнарыях зняты фільмы «Папялушка» (1947), «Першакласніца» (1948), «Дон Кіхот» (1957, паводле М. Сервантэса) і інш.

Remove ads

Зноскі

1. Шварц Евгений Львович // Литераторы Санкт-Петербурга. XX век / под ред. О. В. Богданова

2. Шварц Евгений Львович // ПроДетЛит — 2019.

3. Шварц Евгений Львович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Evgueni Schwartz // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads