Яўген Мікалаевіч Сямёнаў
мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Мікалаевіч Сямёнаў[2] (руск.: Евгений Николаевич Семёнов; нар. 10 студзеня 1933) — беларускі мастак (станковы жывапіс).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Ленінградзе. У 1965 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў мастаком на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1969 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1995—2001 гадах жыў у Канадзе[2].
Творчасць
Працуе пераважна ў жанрах пейзажа і партрэта[2]. Творам Яўгена Мікалаевіча Сямёнава ўласцівы глыбіня перспектывы кампазіцыі, адзінства каларыту, лірычнасць і маляўнічасць колеравага ладу[2]. Сярод яго твораў: «Камсамольцы 1930-х гадоў» (1970), «Салдаты» (1975), «Даяркі» (1975), «Зялёны Луг-5», «Ветэран міліцыі М. Ф. Мананка», «Дарога на Маладзечна» (1978), «Зерняток» (1979), «Я. Кучыц» (1981), «У. Лабанок сярод баявых сяброў» (1986), «Пейзаж» (1998—1999), партрэты акадэмікаў Г. В. Багамолава, І. А. Булыгіна (2001) і інш. Выканаў дыярамы для Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь ў Мінску і Мазырскага краязнаўчага музея.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads