Яўген Сямёнавіч Карабкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Сямёнавіч Карабко́ў[1] (4 сакавіка 1923 — 5 верасня 1980[2]) — вучоны ў галіне пульманалогіі, таракальны хірург, доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1973).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Сухары (сучасны аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года[3]. Удзельнік баявых дзеянняў на 3-м Украінскім фронце, вызвалення Венгрыі, Румыніі[3]. Ваяваў у складзе дэсантнай брыгады, у партызанах, трапляў у палон, быў зняволены ў канцэнтрацыйным лагеры ў горадзе Філах (Аўстрыя)[3]. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1957—1958 гг. працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце туберкулёзу, з 1962 г. у Разанскім медыцынскім інстытуце і галоўны ўрач абласнога процітуберкулёзнага дыспансера (з 1963 г.), дзе ён стварыў курс туберкулёзу, затым кафедру інстытута і кіраваў ёй да 1980 года[3].
Памёр Я. С. Карабкоў 5 верасня 1980 г. Пахаваны ў Разані[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Я. С. Карабкоў займаўся пытаннямі хірургічнага і хіміятэрапеўтычнага лячэння туберкулёзу лёгкіх, вывучэннем пабочнага ўплыву хімічных прэпаратаў на арганізм хворага.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
- Коробков Евгений Семенович (4.03.1923-05.09.1980) // Медицинский некрополь Архівавана 23 красавіка 2019. (руск.)
- Коробков Евгений Семёнович // Бессмертный полк Москва. Электронная книга памяти. Архівавана 23 красавіка 2019. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads