Яўген Уладзіміравіч Красноў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Красноў (нар. 9 лютага 1998, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».

Хуткія факты Яўген Красноў, Поўнае імя ...

Малодшы брат Яўгена, Мікіта Красноў, таксама футбаліст.

Remove ads

Клубная кар’ера

З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[4].

У 2018 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 28 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лакаматыва» (2:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 29 верасня 2018 года згуляў у сваім першым матчы ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Мінска» (0:4).

У лютым 2019 года, калі стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у сталічны клуб, але не падышоў і пазней далучыўся да «Іслачы», з якой у сакавіку 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт[5]. Спачатку рэгулярна прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных, часам з’яўляючыся на полі, а са жніўня 2019 года стаў выступаць толькі за дубль. У 2020 годзе зноў стаў прыцягваццца да асноўнай каманды, дзе часцей выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач» і далучыўся да «Віцебска»[6]. У сезоне 2020 у складзе віцебскай каманды з’яўляўся на полі эпізадычна, а ў 2021 годзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[7]. У снежні 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з клубам[8].

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads