Юзаф Багуслаў Слушка

(1652—1701) кашталян віленскі, гетман польны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзаф Багуслаў Слушка
Remove ads

Юзаф Багуслаў Слушка (22 кастрычніка 1652(1652-10-22)[1]8 кастрычніка 1701(1701-10-08)[2], Кракаў) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Лоўчы вялікі літоўскі (1673—1676) і харунжы вялікі літоўскі (1676—1683), маршалак надворны літоўскі (1683—1685), кашталян троцкі (1685), кашталян віленскі (з 1685), адначасова гетман польны літоўскі (з 1685).

Хуткія факты Юзаф Багуслаў Слушка, кашталян троцкі ...

Староста рэчыцкі (1672—1688), пунскі, пянянскі, лянцкаронскі (з 1694), лятавіцкі (з 1698) і азярыцкі.

Remove ads

Біяграфія

З роду Слушкаў герба «Астоя», сын Багуслава Юрыя, падскарбія надворнага літоўскага, і Ганны з Патоцкіх.

Падтрымліваў Яна Сабескага. У грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім спачатку падтрымаў Сапегаў, аднак пасля смерці караля і вялікага князя перайшоў у апазіцыю разам са сваім братам Дамінікам Міхалам, ваяводам полацкім, да Міхала Сервацыя Вішнявецкага і Пацеяў.

Браў удзел у шматлікіх бітвах з татарамі і туркамі падчас кампаній 1673—1698 гадоў, талентамі военачальніка не вызначыўся.

У шлюбе з Тэрэзай, дачкой Вінцэнта Гасеўскага. Нашчадкаў сужэнцы не пакінулі. У 1697 годзе ў гонар жонкі назваў закладзены горад Тэрэспалем.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads