Ян Казімір Пашкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Казімір Пашке́віч (другая палова XVI стагоддзя — 1635[1]) — паэт, слуга канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага.

Remove ads
Біяграфія
Біяграфічных звестак аб ім амаль не засталося. Паходзіў, відаць, са шляхецкага роду герба «Радван» з Ашмяншчыны. Вядома, што слуга канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага Ян Казімір Пашкевіч атрымаў за заслугі, аказаныя ў канцылярыі, ад караля 18 жніўня 1631 года намінацыйны прывілей на скарбовае дваранства і юргельт у памеры 160 злотых па смерці Самуэля Бральніцкага. Відавочна, кар’ерны рост у межах канцылярыі для слуг быў досыць праблематычным[2].
Remove ads
Творчасць
Вядомы яго адзіны верш «Полска квітнет лаціною, Літва квітнет русчызнаю…» (датаваны 1621 годам, апублікаваны ў 1842 годзе), які сваімі ідэйна-эстэтычнымі якасцямі вылучаецца сярод патрыятычнай паэзіі на старабеларускай мове[1], у ім выявіліся асаблівасці сілаба-танічнага вершаскладання. Твор захаваўся ў Слуцкім спісе Статута ВКЛ 1529 года. У ім змешчана яшчэ 5 аўтографаў паэта, а таксама запісы іншых асоб, якія сведчаць, што ў першай палове XVII стагоддзя рукапіс бытаваў у Вільні, дзе, напэўна, і быў напісаны верш[3]. Асноўны матыў твора — ухваленне роднай мовы, падкрэсліванне яе важнага месца з жыцці грамадства і чалавека[4]. Напісаны правільным чатырохстопным харэем, гэты твор паказвае адыход беларускай паэзіі XVII стагоддзя ад неарганічнай старабеларускай мове сілабікі, на змену якой прыходзіла сілаба-танічная сістэма вершаскладання[1]. Паводле Вячаслава Рагойшы, адзін з першых узораў харэічнага метру ў беларускай пісьмовай паэзіі[5]. У гэтым адзіным вядомым творы Яна Казіміра Пашкевіча, напісаным у панегірычным стылі, упершыню прагучала думка аб тым, што народ жыве да таго часу, пакуль жыве яго мова[6].
- Старабеларускі тэкст
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads