Якаў Мікітавіч Афанасьеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Якаў Мікітавіч Афана́сьеў (руск.: Яков Никитович Афанасьев; 21 кастрычніка 1877, Балашоў, Саратаўская губерня — 20 снежня 1937, Менск) — беларускі глебазнавец. Акадэмік АН БССР (1928)[1].


Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1877 года ў г. Балашоў Саратаўскай губерні.
У 1901 годзе скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт[1]. У 1902 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Выкладаў на Галіцынскіх жаночых курсах у Маскве. У 1907 і 1908 гадах прымаў удзел у I і II Усерасійскіх з’ездах глебазнаўцаў. З 1913 года — член Глебазнаўчага камітэта Маскоўскага таварыства сельскай гаспадаркі[1].
З 1921 года — прафесар, загадчык кафедры глебазнаўства Горацкага сельскагаспадарчага інстытута (з 1925 года — Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі)[1]. Акадэмік БелАН (1928)[1]. У 1931—1937 гадах — дырэктар Інстытута аграглебазнаўства БелАН[1]. Удзельнічаў у II Міжнародным кангрэсе глебазнаўцаў у Вашынгтоне (1927). Пражываў у кватэры № 78 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.
Арыштаваны 9 жніўня 1937 года ва ўласнай кватэры. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 года прыгавораны да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці як «актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай фашысцкай арганізацыі». Асабовая справа № 10618-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Расстраляны ў адну ноч з Іосіфам Валадзько, Васілём Дружчыцам, Аркадзіем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іванам Суртам, Дорай Турбовіч і іншымі (усяго больш за 200 чалавек).
Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 18 ліпеня 1957 года.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Праводзіў даследаванні глеб. Аўтар прац па пытаннях павышэння ўраджайнасці ў розных глебавых раёнах Беларусі, барацьбе з залішняй вільготнасцю ў глебах[1]. Кіраваў складаннем першай карты глебаў Беларусі[1] і адной з першых глебазнаўчых карт свету. Апублікаваў больш за 30 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі[2].
Асноўныя працы
- Глебавыя раёны БССР. — Менск, 1931;
- Як павысіць ураджайнасць на глебах БССР. — Менск, 1933;
- Аб мерах барацьбы са збыткоўнай вільгаццю і недахопам аэрацыі ў глебах БССР у сувязі з іх рэльефам і тыпам. — Менск, 1935.
Remove ads
Зноскі
- Афанасьев Яков Никитович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
- Афанасьев Яков Никитович Архівавана 19 верасня 2020. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads